Прэм’
Пакуль прарыўных праектаў і ідэй у краіне вельмі мала, падкрэсліў, кіраўнік урада.Аднак попыт на іх цяпер вельмі высокі. Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў інвесціраваць сродкі, найперш, у рэалізацыю такіх праектаў. «Калі мадэрнізацыя звядзецца да таго, што нават у неэфектыўныя і бесперспектыўныя прадпрыемствы зноў жа ўкладваць грошы, невядома, што мы атрымаем. Гэта не мадэрнізацыя, а марнатраўства, такога быць не павінна, — заявіў ён. — Таму трэба ў першую чаргу ўкладваць сродкі ў вытворчасці, якія будуць эфектыўнымі і заўтра, і праз 10 гадоў». У гэтай сітуацыі прэм’
«Калі мы не забяспечым мадэрнізацыю прадпрыемстваў, калі не зменім падыходы па структуры эканомікі, то зразумела, што выходзіць на паказчыкі 2013 года і пяцігодкі будзе вельмі складана,— дадаў Міхаіл Мясніковіч. — У аснове ўсіх гэтых працэсаў інвестыцыйная дзейнасць». Менавіта на гэта звярнуў увагу і кіраўнік дзяржавы на нарадзе 11 верасня.
Разам з тым, шэраг міністэрстваў і аблвыканкамаў не выканалі запланаваныя паказчыкі.Прэм’
Як паведаміў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, пачынаючы з 2002 года ў Беларусі назіраліся высокія тэмпы інвестыцый у асноўны капітал. Калі за 2001–2005 гады ў эканоміку ўкладзена $20 млрд., ужо ў наступнай пяцігодцы (2006–2010) — у тры з палавінай разы больш, а гэта больш за $70 млрд. У 2011 годзе гэты аб’ём сродкаў дасягнуў $21,3 млрд. Доля інвестыцый у асноўны капітал у ВУП як асноўны паказчык расшыранага ўзнаўлення і індыкатар нацыянальнай бяспекі ў мінулым годзе склаў рэкордныя 36%.
УЗа названы перыяд у эканоміку краіны ўкладзена Br85,8 трлн. інвестыцый у асноўны капітал. Тэмп росту склаў 84,1 працэнта да ўзроўнюстудзені-жніўні гэтага года ўзмацненнеграшова-крэдытнай ібюджэтна-падатковай палітыкі, пэўнае скарачэнне крэдытавання дзяржпраграм аказалі стрымальны ўплыў на развіццё інвестыцыйнай сферы, канстатаваў Мікалай Снапкоў.
Аналізуючы дынаміку інвестыцыйнай актыўнасці, міністр адзначыў, што арганізацыі рэспубліканскага і камунальнага падпарадкавання не змаглі знайсці дастатковага аб’ёму знешніх рэсурсаў для развіцця і выканання інвестыцыйных планаў. Адной з асноўных крыніц фінансавання інвестыцый застаюцца бюджэтныя сродкі. Разам з тым, арганізацыі прыватнага сектара змаглі ў большай ступені сарыентавацца на знешнія крыніцы развіцця.