«Спадзяюся, што абстаноўка на выбарах будзе спакойная, разумная, паспяховая», — заявіла 18 верасня ў Мінску журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«Гэта пойдзе толькі на карысць дзяржаве», — падкрэсліла яна.

Ярмошына адзначыла, што ў першы дзень датэрміновага галасавання «наўрад ці на ўчастках будзе чарга».

«Людзі пакуль разварушваюцца. Але, думаю, пенсіянеры пойдуць на ўчасткі, яны любяць галасаваць датэрмінова», — сказала яна.

Кіраўнік ЦВК паведаміла, што, «зыходзячы з практыкі, датэрмінова ў Беларусі галасуе 25–27% выбаршчыкаў. «Шмат тут залежыць ад канкурэнцыі на выбарчым участку. У 2004 годзе парламенцкія выбары праходзілі адначасова з рэферэндумам, і гэта стымулявала яўку. Цяпер, можа быць, не ўсе бульбу выкапалі, таму гэта таксама будзе стымуляваць прагаласаваць датэрмінова», — лічыць яна.

Датэрміновае галасаванне будзе праходзіць на працягу пяці дзён: з 18 па 22 верасня. 23 верасня — асноўны дзень галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?