Ён будзе прадугледжваць адміністрацыйную адказнасць за правядзенне экскурсій без атэстацыі і парушэнні заканадаўства ў сферы турызму. Пра гэта паведаміў сёння дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін на выязным пасяджэнні ў Нясвіжы.

У Беларусі налічваецца 1142 экскурсаводы і 941 гід-перакладчык. Больш за ўсё іх у Мінску — 346 экскурсаводаў і 158 гідаў-перакладчыкаў.

Разам з тым, сёння нямала экскурсій праводзяць асобы, якія не маюць адпаведнай падрыхтоўкі.

Таму дэпартамент па турызме Мінспорта распрацаваў праект пастановы Савета Міністраў аб унясенні зменаў у палажэнне аб атэстацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Плануецца, што экскурсаводы будуць мець права правядзення толькі тых экскурсій, якія яны абаранілі.
Акрамя таго, кандыдаты на праходжанне атэстацыі павінны будуць прайсці абавязковыя адукацыйныя курсы.
Будзе таксама ажыццяўляцца аналіз якасці правядзення экскурсій.
Да таго ж прадугледзяць магчымасць рэагаваць на скаргі турыстаў, незадаволеных якасцю правядзення экскурсій.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?