19 верасня адбудзецца рабочы візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Расійскую Федэрацыю.
Праграма візіту ўключае сустрэчу Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Чакаецца, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва і міжнароднага становішча, а таксама абмяркуюць пытанні падрыхтоўкі і правядзення сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і МЗС Расіі ў Мінску.
0
0
0
0
0
0