У Інтэрнэце з’явіўся чарговы фільм з серыі «Хроніка суднага часу». Ён прысвечаны намесніцы старшыні арганізацыі «Малады фронт» (зарэгістраванай у Чэхіі) Насце Палажанцы.
Фільм распавядае пра дзейнасць і грамадзянскую пазіцыю актывісткі, якая неаднаразова падвяргалася пераследу з боку ўладаў. Наста Палажанка апошняй з арыштаваных 19 снежня актывістак апазіцыі выйшла з турмы КГБ. Пасля таго, як кіраўніка «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча пасля правакацыі арыштавалі і зняволілі спачатку на 2 гады калоніі, а затым дадалі яшчэ адзін год, Наста стала адной з аўтарытэтных