Пра гэта паведаміў радыё «Свабода» прадстаўнік тэлеканала «Белсат» Міхась Янчук: «Гэта незалежныя тэлежурналісты, аператар Вячаслаў Пяшко і журналіст Валянцін Міхальцоў. Яны запісвалі на вуліцах Мінска звычайнае апытанне. Да іх падышлі міліцыянты, адвялі іх у апорны пункт на вуліцы Кузьмы Чорнага, пратрымалі там некалькі гадзінаў.

Цяпер прадстаўнікі БАЖ, якія там на месцы, перадалі нам інфармацыю, што іх забіраюць у Першамайскі РУУС: «Быццам бы для таго, каб паставіць пячатку на пратаколе. Пратакол быў напісаны пра забіранне камеры быццам бы на праверку».

А 20.30 стала вядома, што журналістаў адпусцілі, але камера засталася ў міліцыянтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?