Папулярны акцёр Леанід Бранявой шпіталізаваны ў Кіеўскі гарадскі цэнтр сэрца з інфарктам.

Паведамляецца, што Бранявому была зроблена складаная аперацыя, зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

Бранявой прыбыў у Кіеў 7 верасня з гастролямі разам з іншымі артыстамі маскоўскага тэатра Ленком.

***

Леанід Бранявой — вядомы савецкі акцёр. Нарадзіўся ў 1928 г. у Кіеве. Славу яму прынесла роля Мюлера ў «Сямнаццаці імгненнях вясны». Зняўся ў некалькіх дзясятках фільмах, у тым ліку у такіх выдатных як «Той самы Мюнхгаўзэн», «Пакроўскія вароты», «Нябёсы абяцаныя», «Формула кахання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?