Як паведаміў Радыё Свабода адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў, сёння на пікеце за байкот у Фрунзенскім раёне Мінска былі затрыманыя 4 актывісты моладзевай арганізацыі «Zмена»:
Аляксандр Арцыбашаў, Павал Вінаградаў, Ягор Віняцкі і Ганна Курловіч.
Паводле звестак кампаніі, усе яны зараз утрымліваюцца ў
***
Нагадаем, што сёння, 18 верасня, апоўдні ля ўніверсама «Фрунзенскі» ў Мінску падчас пікета, ладжанага моладзевым крылом кампаніі «Гавары праўду!» — «Zmena» былі затрыманыя тэлеаператар Аляксандр Баразенка, фотакарэспандэнты Сяргей Грыц (Associated Press), Васіль Фядосенка (Reuters), Таццяна Зянковіч (EPA) і Павел Падабед (БелаПАН).
Пасля пачатку акцыі да ўдзельнікаў і журналістаў падбеглі «невядомыя ў цывільным», пачалі збіваць і затрымліваць усіх прысутных. Дзве гадзіны з журналістамі не было сувязі, кіраўніцтва мінскай міліцыі адмаўляла факт затрымання.