18 верасня жыхароў інтэрната № 5 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта папрасілі прагаласаваць на парламенцкіх выбарах датэрмінова, да пятніцы. Па словах студрады інтэрната, прыходзіў нейкі чалавек «зверху» і загадаў зрабіць
Ніякай патрэбы галасаваць раней часу ў студэнтаў няма. І яўка на выбары, па законе, добраахвотная. Але ж невыпадкова нас так настойліва гоняць на датэрміновае галасаванне. Відаць, хочуць падмяніць нашы бюлетэні ў скрынках уначы, каб стварыць ілюзію «народнай падтрымкі». А мы не дурныя і ўсё бачым.