У Магілёве падчас семінара прадстаўнікоў «маладзёжак» ліберальных партый з удзелам замежных гасцей у памяшканне ўварваліся некалькі супрацоўнікаў міграцыйнай службы Ленінскага раёна Магілёва. Яны ўтрымліваюць замежнікаў, якія пакінулі пашпарты ў гатэлі.
Па пашпарты замежных грамадзян адправілі аднаго з удзельнікаў семінара ў суправаджэнні прадстаўніка ўладаў. Замежныя грамадзяне -- гэта прадстаўнікі міжнароднай моладзевай ліберальнай арганізацыі з Аўстрыі, Германіі, Нідэрландаў, ЗША. Семінар прысвечаны выбарам.
Грамадзян Беларусі перапісалі, абяцаюць «сур'ёзна гутарыць» ў найбліжэйшай будучыні. Гэта сябры моладзевых арганізацый дэмакратычных партый: Грамадзянскі форум, Хрысціянская дэмакратыя і Аб'яднаная грамадзянская партыя.
Замежным грамадзянам пагражае штраф ці дэпартацыя.
Усё гэта адбываецца ў будынку Тэхнапарку ў Магілёве.