Як мінімум з 2011 года вядома аб паспяховых спробах спецслужбаў падкінуць камп’ютарныя вірусы на камп’ютары актывістаў. Пра гэта ўжо неаднаразова пісалі.

Калі Вы лічыце, што можаце з’яўляцца ахвярай камп’ютарнага сачэння, «Хартыя-97» прапануе Вам прайсці простую праверку.

Першае, што варта зрабіць, — гэта праверыць праграмы, якія запускаюцца на Вашым камп’ютары аўтаматычна пры старце сістэмы.
Разабрацца ў велізарнай колькасці невядомых сэрвісаў і прыкладак АС Windows, часам не проста, таму «Хартыя-97» прапануе Вам бясплатную дапамогу ў аналізе спісу праграм.
«Хартыя-97» прапануе выкарыстоўваць невялікую і бясплатную ўтыліту ад кампаніі Microsoft, вядомую як Autoruns, для таго, каб сабраць спіс праграм аўтазапуску і адправіць ім на праверку. Вось простая інструкцыя:

Спасылка на праграму Autoruns.

Больш падрабязная інфармацыя пра ўтыліту (на ангельскай).

У выпадку, калі Вы самастойна змаглі выявіць вірус або траянскую праграму на сваім камп’ютары, калі ласка:

1. Скапіюйце яе ў асобную тэчку.

2. Змяніце пашырэнне файла, пераназваўшы яго, напрыклад, у virus.bin.

3. Змясціце файл у архіў з паролем «Вірус».

4. Дашліце на дадзеную паштовую скрыню ([email protected]).

Магчыма, інфармацыя, якой Вы падзеліцеся, раскрые невядомую сетку шпіёнскіх праграм і дапаможа абараніць камп'ютары іншых карыстальнікаў.

«Хартыя» гарантуе бяспечнае захоўванне і выкарыстанне атрыманых звестак, а таксама паінфармуе Вас аб выніках праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?