— Вы адзін з нямногіх бізнэсоўцаў, хто нагадвае беларусам, што ў іх ёсць мова, актыўна выкарыстоўваючы беларускамоўныя брэнды. Вы задаволены эканамічным вынікам такога пазіцыянавання?

— Нашыя шматлікія даследаванні і кантакты са спажыўцамі паказваюць, што ёсць попыт на ідэнтыфікацыю беларусаў. Магчыма, ён не такі вялікі, але ён ёсць. Нашыя маркетынгавыя стратэгіі скіраваныя на яго падтрыманне і задавальненне. Прыклад — пральны парашок «Мара». Аднак я не магу ацаніць эканамічны эфект ад такога пазіцыянавання, бо для гэтага папросту няма дакладных методык. Але мы атрымліваем шмат лістоў і вусных зваротаў, у якіх людзі кажуць, што ім вельмі падабаецца беларуская мова. Я бачу, што да нас ставяцца з павышанай павагай, і мы гэта цэнім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?