На Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта – рэкордны конкурс. Па выніках другога туру ён складае больш за 4 чалавекі на месца. На 52 навучальныя месцы прэтэндуюць 220 польскіх юнакоў і дзяўчат. Такая высокая зацікаўленасць беларускай культурай і гісторыяй стала прыемнай нечаканасцю для выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта.
Супрацоўнік Кафедры беларусістыкі доктар Яраслаў Калета лічыць, што
інтарэс палякаў да беларусаў, як і ўсіх іншых усходніх суседзяў, мог вырасці дзякуючы нядаўняму футбольнаму чэмпіянату:"Я думаю, што пасьля Чэмпіяната Еўропы ў Польшчы вельмі многа маладых людзей захацелі вучыцца ў нас і пазнаёміцца з беларускай гісторыяй, культурай і мовай. Мы вельмі гэтаму рады".
Большасьць кандыдатаў паходзіць з Варшавы, Любліна і Беластока. Вывучаць беларускую філалогію пажадалі таксама некалькі маладых людзей з Беларусі
0
0
0
0
0
0