Як сцвярджаецца ў лісце «Аб удзеле ў мерапрыемстве», копію якога даслаў у Рэдакцыю чытач, адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска «запрашае» ўзяць удзел у дыскатэцы «Зрабі свой выбар!», што пройдзе 23 верасня на Кастрычніцкай плошчы. Як можна меркаваць з ліста, ён разасланы па спісе ў арганізацыі, установы і на прадпрыемствы раёна.

Наколькі «добраахвотны» гэты ўдзел відаць па тым, што далей патрабуецца прызначыць адказнага за збор патрэбнай колькасці людзей і падаць яго кантактную інфармацыю. А таксама — звесткі пра ўдзельнікаў дыскатэкі
(поўныя імёны і нумары мабільных тэлефонаў).
Да ліста прыкладаецца схема размяшчэння ўдзельнікаў дыскатэкі на Кастрычніцкай плошчы — строга па раёнах.
Пад распараджэннем, як можна меркаваць, стаіць подпіс намесніка кіраўніка адміністрацыі Цэнтальнага раёна Мінска Эдуарда Тамільчыка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?