Сябра праўлення БХД Валерыя Чарнаморцава, якая назірае на 594-м выбарчым участку 107-й выбарчай акругі ў Мінску, стала сведкай цікавага дыялогу чальцоў участковай камісіі — супрацоўнікаў ЖЭСаў Савецкага раёна Мінска — з іх начальнікам, які прыехаў на ўчастак «з праверкай», хоць афіцыйна да выбарчага працэсу ніякага дачынення не мае.

Сайт БХД прыводзіць гэты дыялог:

Сябра камісіі: Мы прымаем людзей, сем чалавек сёння ўжо прыйшло, прагаласавала.

Начальнік: Ну і колькі ў вас павінна быць сёння, 40% людзей?

Старшыня камісіі (улічваючы назіральніка): У нас павінна быць сёння… Сёння ў нас павінна быць… Ну, хто прыйдзе…

Начальнік: А няма ў вас такога, колькі і каго прыйдзе?

Сябра камісіі: Як гэта няма?

Начальнік: Вось бярыце тэлефон, абзвоньвайце, запрашаеце людзей!

Сябра камісіі: Так, я так і раблю.

Начальнік: Пакажыце, колькі вы ўжо запрасілі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?