20.09.2012 / 14:50

Беларускім аптэкам нявыгадна прадаваць айчынныя лекі 7

Беларускім аптэкам нявыгадна прадаваць айчынныя лекі. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя — дырэктар дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Генадзь Гадавальнікаў 20 верасня на семінары ў Мінску.

Паводле яго слоў, на адной з нядаўніх нарад прадстаўнікі аптэчнай галіны адкрыта заявілі, што продаж беларускіх лекаў не дае ім зарабляць грошы і атрымліваць жаданы эканамічны эфект: імпартныя лекі прыкладна ў чатыры разы даражэйшыя за беларускія. Таму ў многіх прыватных аптэках беларускіх лекаў няшмат. Усяго, паводле звестак Белстата, доля беларускіх лекавых сродкаў на айчынным рынку складае 36,7%. Пры гэтым у недзяржаўных аптэках іх доля толькі 12%.

Як адзначыў Гадавальнікаў, часта работнікі аптэк адмаўляюць пакупнікоў браць беларускія лекі.
«Вельмі крыўдна, калі прафесіяналы-правізары заяўляюць: вы можаце браць беларускія лекі, але яны кепскія, яны не лечаць», — сказаў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя. Разам з тым, паводле яго слоў, «усе лекі аднолькавыя». Усе фармацэўтычныя заводы свету, у тым ліку амерыканскія, працуюць на абсталяванні, якое выпускаецца ў Італіі, Германіі, Кітаі. Усе заводы бяруць субстанцыю ў Кітаі, на адным і тым жа заводзе, з адной і той жа назвай. Усе краіны выкарыстоўваюць еўрапейскую фармакапею, у якой ёсць стандартныя патрабаванні да якасці, сцвярджае намеснік міністра.

Ён падкрэсліў, што ў пацыента павінна быць права выбару: у асартыменце аптэк павінны прысутнічаць як замежныя, так і айчынныя прэпараты; інфармацыя, якая даводзіцца да пацыента ў момант водпуску лекаў або іх выбару, павінна быць аб’ектыўнай.

0
Шпак / Адказаць
20.09.2012 / 16:20
Отпустите цены на отечественные препараты для начала. Это решит большинство проблем.
20.09.2012 / 16:30
адмаўляюць пакупнікоў ========= магчыма лепей, "адгаворваюць"
0
беларуска / Адказаць
20.09.2012 / 17:23
канечне на беларускіх таварах не зробіш шалёныя накруткі як на замежных. але нешта я жабракоў сярод тых хто трымае аптэкі не бачыла
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру