Суддзя Роберт Оўэн, старшыня на папярэдніх слуханнях па справе аб смерці Аляксандра Літвіненкі, абвясціў, што ў пачатку наступнага года будзе праводзіцца поўнамаштабнае дазнанне ў гэтай сувязі.

У яго рамках будзе разглядацца магчымая роля Расіі ў смерці экс-супрацоўніка ФСБ.

Па словах Бэна Эмерсана, адваката ўдавы Літвіненкі Марыны,

«калі гэтая гіпотэза пацвердзіцца, то смерць Літвіненкі можа лічыцца актам ядзернага тэрарызму, ажыццёўленага [расійскай] дзяржавай на вуліцах Лондана».

Былы супрацоўнік ФСБ Літвіненка памёр у лістападзе 2006 года ў Лондане. Пасля смерці ў яго арганізме быў выяўлены радыеактыўны элемент палоній-210.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?