Актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Ігара Шанчука, які з’яўляеццца назіральнікам на141-м выбарчым участку94-й акругі, зранку 19 верасня не хацелі пускаць на выбарчы ўчастак.
Сябры ўчастковай камісіі заявілі, што хацелі праверыць скрыні і спрабавалі зачыніцца на ўчастку.
Старшыня камісіі таксама адмовіўся паведамляць, колькі людзей зарэгістраваных выбаршчыкамі па гэтым участку, а таксама колькасць бюлетэняў. Тым не менш Ігару Шанчуку ўдалося падглядзець, што людзей, якія павінны прагаласаваць 1900, а бюлетэняў — 2305. Разам з тым артыкул 72 Выбарчага кодэксу абвяшчае, што колькасць запасных бюлетэняў не павінна перавышаць 5% ад колькасці выбаршчыкаў. А гэта даказвае, што на ўчастку ўжо створаны ўмовы для фальсіфікацыі.