Асваенне радовішчаў нафты за мяжой становіцца асновай знешняй палітыкі Беларусі. Аб гэтым заявіў 12 красавіка ў Менску выконваючы абавязкі старшыні канцэрна «Белнафтахім» Міхаіл Асіпенка на практычнай канферэнцыі «Беларуская нафтавая галіна ўчора, сёння, заўтра. Экспарт нафтапрадуктаў з Рэспублікі Беларусь. Беларуская нафтаперапрацоўка».

Ён адзначыў, што гэты стратэгічны напрамак з’яўляецца прымальным для краіны з развітым прамысловым патэнцыялам, але без вялікіх запасаў карысных выкапняў. Таму Беларусі «вельмі важна дыверсіфікаваць закупкі вуглевадароднай сыравіны», — падкрэсліў Міхаіл Асіпенка.

У перспектыве пастаўшчыкамі нафты для Беларусі будзе не толькі Расія, але і Азербайджан, Венесуэла. У той жа час, падкрэсліў Міхаіл Асіпенка, «пакуль Беларусі выгадна купляць нафту ў Расіі». Гэта самы выгадны вектар супрацоўніцтва на сённяшні дзень. Але ў выпадку форс?мажорных абставін Беларусі павінна знайсці іншага пастаўшчыка. І ў гэтым напрамку ў канцэрна «Белнафтахім» ёсць пэўныя зрухі — развіццё супрацоўніцтва па здабычы нафты ў Венесуэле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?