21.09.2012 / 08:59

«Пагоня» і б-ч-б сцяг на ўроку беларускай мовы 21

Беларусы з Беластока хочуць, каб дзеці ведалі родную мову.

Відэажурналісты НН наведалі ўрок беларускай мовы ў пачатковай школе № 4 горада Беластока.

Адразу адзначым: у Беларусі такога вы не ўбачыце. У класе — герб «Пагоня», бел-чырвона-белы сцяг і шалік «Жыве Беларусь!».

Сёлета 74 вучні гэтай школы вывучаюць беларускую мову. Пераважна гэта дзеці мясцовых беларусаў, якія адвеку жывуць на Падляшшы, усходняй частцы Польшчы. Дома яны звычайна карыстаюцца мясцовай гаворкаю, своеасаблівым дыялектам беларускай мовы. Але лічаць важным, каб дзеці ведалі і літаратурную мову:

А як выглядаў кабінет беларускай мовы ў вашай школе? Выказвайцеся ў каментах!

Аксана Рудовіч, Таццяна Гаўрыльчык

0
Валодзя / Адказаць
21.09.2012 / 09:13
Не Падляшша, а Падлесьсе! Рэд. "Падляшша", бо "каля ляхаў" - такое паходжанне.
0
Валодзя / Адказаць
21.09.2012 / 09:35
"Рэд. "Падляшша", бо "каля ляхаў" - такое паходжанне." Падлесьсе, бо "пад лесам". А "Падляшша" гэта на польскi капыл. Рэд. Гэта па-польску "Подлясе", пад лесам. А па-бел і па-ўкр "Падляшша" - а палякі проста адаптавалі гэтую назву да сваіх рэалій.
0
Я / Адказаць
21.09.2012 / 09:51
Ведаеце, такое я убачыла i у Беларусi. На уроку майго унука другакласнiка. Гэта у школе невялiкага раённага гарадка. Зайшоушы у клас 1 верасня я была прыемна здзiулена: на дошцы прывiтанне на беларускай мове, выразы з творау беларускiх пiсьменнiкау, герб Пагоня, кнiга пра Вялiкае Княства Лiтоускае. Зачынiушы дзверы у клас, настаунiца сказала: "Нягледзячы, што клас у нас рускамоуны, сёння мы будзем размауляць толькi на беларускай мове" Яна коратка расказала пра сапраудную гiсторыю Беларусi i сказала, што нельга цурацца сваёй мовы, без яе няма будучынi у народа. Было так прыемна. Слёзы наварочвалiся на вочы. Шчырае ей дзякуй. Сапраудная настаунiца. Не магу назваць горад, каб не нашкодзiць. Цяпер часта разглядваю здымкi гэтага урока з цеплынёй у сэрцы
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру