Наведнікам абяцаюць сустрэчу з дрэсіраванымі жывёламі, відовішчныя паветраныя нумары, іспанскага блазна і амерыканскага жанглёра.

Галоўны рэжысёр Белдзяржцырка Серж Бандарчук расказаў на прэс-канферэнцыі, што ў праграме няма ніводнага нумару, які б не здзівіў. «Я глядзеў ужо амаль усё ўжывую — усе шэдэўры. Атмасфера будзе конкурснай, нават для артыстаў. Каб яны мелі стымул паказаць пікавую сваю форму», — падкрэсліў ён.

Адзначым, што цэны на квіткі ў мінскі цырк пачынаюцца ад 30 тыс. рублёў (верхнія шэрагі двух сектараў) і дасягаюць 300 тыс. (VIP-ложа). Кожны дарослы можа бясплатна прывесці дзіця да трох гадоў. Аднак у цырку асабліва падкрэсліваюць — на такіх дзяцей патрэбныя дакументы, якія пацвярджаюць дату нараджэння.

Акрамя таго, асобна рэалізуюцца квіткі па 25 тыс. рублёў: для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў, са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы і воінаў-інтэрнацыяналістаў (пры ўмове прад’яўлення дакумента, які дае правы на льготу).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?