Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, днём 23 верасня на большай частцы тэрыторыі краіны ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с.

23 верасня на большай частцы Беларусі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, ноччу па захадзе, днём на большай частцы парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 5–11°С, днём плюс 8–15°С, па Гомельскай вобласці да плюс 17°С.

24 верасня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 5–10 м/с, па паўночным усходзе месцамі парывы 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–9°С, днём плюс 10–17°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?