Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько атрымаў ліст з Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі з выбачэннямі за тое, што яго «памылкова ўключылі» ў спіс невыязных. Памылку тлумачаць тэхнічным збоем, а зацяжку з выпраўленнем — складанай працэдурай праверкі.

Андрэй Дынько трапіў у «чорны спіс» у сакавіку, разам з дзясяткамі іншых незалежных дзеячоў. Пазней Андрэю Дынько ў Аддзеле грамадзянства і міграцыі выдалі даведку, што ён уключаны ў спіс невыязных зь Беларусі нібыта за «ўхіленне ад яўкі на мерапрыемствы па прызыве». Гэта не адпавядала рэчаіснасці, Дынько — афіцэр запасу.

За ліпень-верасень большасць уключаных у спіс асобаў атрымала даведкі пра тое, што іх са спісу выключылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?