21.09.2012 / 15:21

Да канца 2012 года Мінпрам плануе стварыць 16 холдынгаў 1

Да канца 2012 года Міністэрства прамысловасці плануе стварыць 16 холдынгаў. Аб гэтым паведаміў міністр прамысловасці Беларусі Дзмітрый Кацярыніч.

Паводле яго слоў, гэтая праца праводзіцца з мэтай «удасканалення структуры і эфектыўнасці кіравання, з мэтай стварэння больш эфектыўных вытворчасцей».

Як паведаміў Кацярыніч, на гэты час створана сем холдынгаў, сярод якіх «Гарызонт», «БелОМА», «МАЗ», «Аўтакампаненты», «Белстанкаінструмент», «Беларуская металургічная кампанія», «Амкадор».

Завяршаецца рэгістрацыя яшчэ трох холдынгаў, у тым ліку на базе «БелАЗа» і «Лідсельмаша», а таксама Мінскага маторнага завода, «Бабруйскаграмаша» і «Інтэграла».

Пасля іх акцыянавання плануецца стварыць холдынгі на базе МТЗ, «Гомсельмаша», «Магілёўліфтмаша» і Мінскага электрамеханічнага завода.

0
Guinness / Адказаць
21.09.2012 / 17:50
Нада ж нейдзе ўладкаваць тую хеўру, якой у бліжэйшы час не стане хапаць месца ў дзяжкіраванні. Найлепшы для гэтага метад - нешта рэструктурызаваць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру