Актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Аляксея Мікуліча каля 15-й гадзіны ў пятніцу затрымала міліцыя падчас распаўсюду ўлётак з заклікам да байкоту выбараў у палату прадстаўнікоў,
паведаміў яго калега Юрась Фабішэўскі:

«Аляксей распаўсюджваў улёткі на тэрыторыі 101-й Фрунзенскай акругі. Яго затрымалі міліцыянты і павезлі ў раённы аддзел міліцыі».

Фрунзенская выбарчая акруга № 101 абраная для арганізацыі байкоту актывістамі руху «За свабоду», партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», моладзевай структуры «Zмена».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?