21.09.2012 / 17:58

Лукашэнка: «Байкатуючы выбары, апазіцыя паказвае сваю слабасць» 27

«Яны страцяць наогул той дзясятак чалавек, якія яшчэ на іх арыентаваліся, поўнасцю».

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што, байкатуючы выбары, апазіцыя дэманструе сваю слабасць. Такое меркаванне ён выказаў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Значыць, такія гэта партыі. Яны паказалі, што яны нішто», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «Яны страцяць наогул той дзясятак чалавек, якія яшчэ на іх арыентаваліся, поўнасцю», —
дадаў ён. «А з іншага боку, і правільна зрабілі, таму што якія там кандыдаты? Вы ведаеце, што гэта за партыі, такія там і кандыдаты», — сказаў Лукашэнка.

«Калі вы не гатовы сёння змагацца, а ў цябе што, страляюць тут, душаць, прыціскаюць, цкуюць?

Нават за каўнер бяром і цягнем да людзей: станавіся разам з кандыдатам, як яны кажуць, ад улады, станавіся побач і агітуй людзей. Але яны баяцца да людзей ісці», —
лічыць кіраўнік дзяржавы. На думку Аляксандра Лукашэнкі, «ім не патрэбна гэта ўлада». «Ім крыху даюць там на хлеб, на соль даюць. Асабнякі раней пабудавалі, калі шмат абяцалі, аўтамабілі яны купілі, цяпер Захад не дае, таму няма вынікаў для Захаду, што яны хацелі. А навошта ім улада? Трэба ж адказваць перад народам» , — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Яны думалі, што ціхенька або гучна здымуцца і пакажуць, што супраць той сістэмы, якая сёння дзейнічае. А сістэма сёння не перашкаджае выбірацца, — сказаў ён. —

Краіну яны ўжо не падзеляць, нават калі прыйдуць да ўлады, вы ўжо не дасце, не пагодзіцеся на гэта, таму што ўбачылі, да чаго гэта прыводзіць».

0
сумасшедшие цены и нищенские зарплаты / Адказаць
21.09.2012 / 18:04
сколькоб он не пи...... НО Выборы бойкотирует Народ, как ответ на политику экономического бандитизма и ценового мародерства в отношении него.
0
111 / Адказаць
21.09.2012 / 18:36
Бойкот для оппозиции - это действительно не решение. Большинство пойдет на выборы, принудительно или еще как, но пойдет. Итого те максимум ~ 10%, которые поддержат бойкот, на основном фоне будут практически не заметны. Проходили же это всё уже, 15 лет этих бойкотов... и что? Хоть раз какую-то пользу кроме внутрипартийного марания бумаги на отчеты это приносило?
0
Viktor1 / Адказаць
21.09.2012 / 18:40
Избираться можно, быть избранным - нельзя. Всё решено заранее, и все эти выборы - сплошной иллюзион в цирке.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру