21.09.2012 / 18:02

Беларусь увяла абмежаванне на пастаўку мяса птушкі з кітайскай правінцыі Гуандун 2

Там зарэгістраваны выпадак захворвання птушак на высокапатагенны грып.

Беларусь увяла часовае абмежаванне на пастаўку мяса птушкі з кітайскай правінцыі Гуандун, паведамілі ў Дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.

Як растлумачылі ў дэпартаменце, паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро ад 18 верасня бягучага года, на тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі (правінцыя

Гуандун) зарэгістраваны выпадак захворвання птушак на высокапатагенны грып.
У сувязі з гэтым з 20 верасня ўведзены часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтай тэрыторыі жывой птушкі, інкубацыйных яек, пуху і пер’я, мяса птушкі і ўсіх відаў птушкагадоўчай прадукцыі, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, а таксама абсталявання для ўтрымання, забою і перапрацоўкі птушкі, якое было ва ўжыванні.
Адначасова адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз на тэрыторыю краіны з КНР (правінцыі Гуандун) названых тавараў.

0
Беларуска / Адказаць
21.09.2012 / 18:39
Няўжо у Беларусь вязуць птушынае мяса ці там яшчэ нейкія вырабы з птушкі ажно з Кітаю? Жах...
0
Natallja / Адказаць
22.09.2012 / 00:34
Mdjaaa, i ja v shoze!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру