21.09.2012 / 19:15

У мінскай акрузе №101 ёсць участак, дзе прапісаных выбаршчыкаў менш за колькасць кватэр 5

На гэтай акрузе дэмакратычныя актывіста ладзяць кампанію байкоту.

У сталічнай Фрунзенскай акрузе № 101 арганізатары кампаніі байкоту парламенцкіх выбараў знайшлі ўчастак, дзе прапісана выбаршчыкаў менш за колькасць кватэр. Пра гэта паведаміў кіраўнік мінскай арганізацыі руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч.

Нагадаем,

кампанію байкоту ў акрузе № 101 арганізуюць прадстаўнікі руху «За Свабоду», Партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» і яе маладзёжнага крыла «Zмена».

Меляшкевіч зазначыў, што маніпуляцыі ў акрузе № 101 пачаліся «з гульні са спісамі выбаршчыкаў». «У акрузе ёсць унікальны ўчастак, дзе колькасць прапісаных у ім выбаршчыкаў меншая за колькасць кватэр на ўчастку. Якога-небудзь тлумачэння адносна гэтага ў акруговай камісіі мы не атрымалі. Будзем падаваць скаргу ў ЦВК і пракуратуру», — сказаў ён.

Паводле слоў Меляшкевіча, з першых жа дзён датэрміновага галасавання здзівіла «арганізаваная актыўнасць» выбаршчыкаў.

«Нашы назіральнікі бачылі падвоз груп людзей, якія прыходзілі галасаваць. Калі наш назіральнік выйшаў на вуліцу, каб даведацца, чаму за 10 хвілін на ўчастку збіраецца чарга, ён убачыў групу людзей, з якімі нейкі чалавек у касцюме праводзіў растлумачальную гутарку.
Назіральніку сказалі, што гэта сход жыллёвага кааператыва. Пры гэтым людзі галасавалі на трох розных участках, якія размяшчаліся ў адным будынку. Яны нават тэарэтычна не могуць быць членамі аднаго кааператыва», — паведаміў прадстаўнік «За Свабоду».

0
рабочий / Адказаць
21.09.2012 / 19:32
Поскольку народ не пойдет на выборы то возят своих шавок в автобусах по участкам
0
Шкловчан / Адказаць
21.09.2012 / 22:18
Жулики, воры и проходимцы проводят свои "выборы"...
0
shpak / Адказаць
22.09.2012 / 13:21
кампанію байкоту ў акрузе № 101 арганізуюць прадстаўнікі руху «За Свабоду», Партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=80504 Что-то я не понял, ГП же участвует в выборах до конца? Они ж не сняли своих кандидатов, как они могут организовывать компанию бойкота? Или у них кто что хочет, тот то и делает? Так что же это за организация, если в ней нет никакой организации(простите за каламбур)? Или на тех участках, где они выдвинули кандидатов они участвуют в выборах, а на тех, где их представителей нет они проводят компанию бойкота? А может это редакция НН ошиблась? Рэд. "На тех участках, где они выдвинули кандидатов они участвуют в выборах, а на тех, где их представителей нет они проводят компанию бойкота" - Неяк так...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру