21.09.2012 / 19:55

Падатковая патрабуе ў Таццяны Равякі дэкларацыю за 7 гадоў 2

Праваабаронка-«вясноўка» лічыць гэта чарговай праявай ціску на арганізацыю.

Падатковая інспэкцыя патрабуе ад праваабаронцы Тацяны Равякі справаздачу аб прыбытках і маёмасьці за пэрыяд з 2004 па 2010 год. Праваабаронцы лічаць гэта чарговай праявай ціску.

Тацяна Равяка: «Вялікі кавалак часу я мушу на гэта патраціць, каб сабраць усе неабходныя паперы. Бо гэта значны пэрыяд — 7 гадоў. Я гэта абавязкова зраблю, хоць ад мяне патрабуюць справаздачу да 3 кастрычніка. Але буду прасіць, каб мне далі большы тэрмін. У гэтых дакумэнтах я ня маю намеру даваць справаздачу пра тыя сродкі, якія выяўленыя ў межах судовага працэсу над Алесем Бяляцкім. Гэта тыя сродкі, якія былі выдзеленыя мне на праваабарончую дзейнасьць і якія былі патрачаныя менавіта на гэта. Я не адмаўляла гэтыя сумы ў судовым працэсе. Ад сваіх паказаньняў я адмаўляцца ня буду. Але справаздачыцца перад падатковай за гэтыя грошы я не змагу, бо гэтыя грошы патрачаныя ня мной асабіста. Я гэта ўспрымаю як дадатковы ціск».

«Вясна» адзначае, што цягам году беларускія спэцслужбы цікавіліся ўдзельнікамі школаў правоў чалавека, якія арганізоўвае праваабарончы цэнтр.

Тацьцяна Равяка:

«Школы правоў чалавека — гэта нашая традыцыйная асьветніцкая праграма для студэнтаў і моладзі. Яна праводзіцца ўжо 7 гадоў. У гэтым годзе ў нас было 4 групы, гэта больш за 80 чалавек.
І частку ўдзельнікаў ужо выклікалі ў КДБ у розных рэгіёнах Беларусі. І пыталіся ня толькі пра зьмест праграмы, пра трэнэраў, але і пра фінансаваньне праграмы. А таксама пра тое, ці не атрымлівалі яны самі грошы ад кіраўніцтва праграмы і каардынатараў. Пытаньні фінансавай дзейнасьці праваабаронцаў застаюцца пад шчыльнай увагай супрацоўнікаў і спэцслужбаў, і вось ізноў падатковай інспэкцыі».

Тацяна Равяка адзначыла, што «Вясна» зазнае надзвычайны ціск з боку ўладаў:

«Кіраўнік нашай арганізацыі Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў турме. У нас няма юрыдычнага статусу, арганізацыя ліквідаваная. У нас канфіскаваны офіс. І тое, што мы дагэтуль у ім знаходзімся, гэта ўжо цуд.
Бо офіс юрыдычна нам не належыць. Пастаянная ўвага да супрацоўнікаў нашай арганізацыі і перасьлед намесьніка старшыні Валянціна Стэфановіча, і вось мяне цяпер. Гэта не таму, што я проста Тацяна Равяка. А таму, што я працавала, працую і буду працаваць у „Вясьне“. Нягледзячы ані на што».

0
Satan / Адказаць
22.09.2012 / 21:00
в тему) - У меня мечта - клад найти. Взять лопату, выйти в поле и выкопать целый клад навоза! - Да зачем вам это?! - Представляете, какое удовольствие я получу, когда три четверти буду отдавать государству!
0
Неслучайный прохожий / Адказаць
22.09.2012 / 23:23
А я о чем толковал вам пару недель назад! Ваши политики и рядовые функционеры на полном серьезе заявляют, что налоги не следует платить, потому что они идут на "гадзіннік Лукашэнку". У вас не только нет перспектив на понимание у народа, вам страшно далеко до европейского менталитета. Уровень мусульманской колонии где-нибудь в Германии,ненавидящих все кругом.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру