Google Maps абнавіў спадарожнікавыя выявы высокага разрознення некаторых беларускіх гарадоў і вёсак.
Такім чынам, Беларусь на адной з самых папулярных мапаў прадстаўленая ў найбольш актуальным выглядзе.

У верасні Google абнавіў мапы 60 рэгіёнаў свету. У лік гэтых рэгіёнаў трапіла і Беларусь. «Праз паляпшэнне даступнасці выяваў у высокім разрозненні мы працягваем надаваць доступ да найбольш актуальных і дакладных мапаў свету», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Google, апублікаваным у афіцыйным блогу кампаніі.

Спецыялісты кажуць, што спадарожнікавая мапа Мінску, напрыклад, мае актуальнасць ліпеня ці жніўня 2012 года.
У цэнтры цяпер бачная будоўля на месцы Купалаўскага тэатру і новы мікрараён у раёне станцыі метро «Каменная горка».

Некаторыя беларускія гарады зноў не абнавіліся. Напрыклад, гістарычны цэнтр Гродна ўжо каторы год запар зацягнуты аблокамі.

Таксама Google дадаў 30 новых гарадоў да спісу месцаў, дзе можна праглядаць выявы, зробленыя пад вуглом у 45 градусаў.
Гэты сэрвіс пакуль у Беларусі не даступны. Гэтаксама як і яшчэ адзін набор мапаў ад Google — картаў грамадскага транспарту буйнейшых гарадоў свету.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?