Прэм’ер-міністр Нарвегіі Енс Столтэнберг прызначыў міністрам культуры краіны 29-гадовую мусульманку Хадзію Таік.

Яна стала не толькі першай мусульманкай ва ўрадзе Нарвегіі, але і самым маладым міністрам у гісторыі краіны. Таік ужо агучыла сваю праграму на бліжэйшы час. Яна заявіла, што

культурная разнастайнасць павінна стаць неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця ў Нарвегіі. Жанчына таксама мае намер інтэграваць нацыянальныя меншасці ў грамадства, стварыць умовы для сацыяльнай мабільнасці і выбудаваць новыя сацыяльныя ліфты для прыезджых.
Па словах міністра, часцяком імігранты не прымаюць актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства, таму што папросту не могуць знайсці добрую працу і атрымаць якасную адукацыю.

Цяжкасці жыцця імігрантаў вядомыя Таік не па чутках —

яе сям’я прыехала ў Нарвегію з Пакістана.
Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, яна працавала ў найбуйнейшых нарвежскіх СМІ. У 2009 годзе стала членам нарвежскага парламента, працавала дарадцам і ўвайшла ў склад некалькіх камітэтаў.

Між іншым, 21 верасня ў Нарвегіі адбыліся масавыя акцыі пратэсту, арганізаваныя мусульманамі. Больш за 3500 чалавек зладзілі пікет каля будынка амбасады ЗША ў Осла, пратэстуючы супраць паказу фільма «Нявіннасць мусульман».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?