Студэнты прызнаюцца назіральнікам, што прыйшлі на датэрміновае галасаванне пад прымусам.
У чацвёрты дзень датэрміновага галасавання, 21 верасня, назіральнікі працягвалі фіксаваць факты прымусу да галасавання. Асабліва паказальныя факты выявілі назіральнікі праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка». Як паведаміла каардынатар праекта назірання Анастасія Матчанка,
на ўчастку № 595На ўчастку № 4107-й Усходняй выбарчай акругі ў Мінску адна са студэнтак Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў заявіла камісіі, што прыйшла галасавацьз-за пагроз кіраўніцтва ўніверсітэта выгнаць яе з вучобы, калі яна не прагаласуе датэрмінова.
«Участак № 595
20 верасня ён пахваліўся камісіі, што загадаў сваім студэнтам прагаласаваць датэрмінова, а 21 верасня — што прасіў іх «прагаласаваць абавязкова», —паведаміла Матчанка.
Таксама яна адзначыла, што працягваецца тэндэнцыя да завышэння яўкі выбаршчыкаў на ўчастках па ўсёй Беларусі. Участковая камісія № 449 Кальварыйскай выбарчай акругі № 104 за чатыры дні датэрміновага галасавання завысіла яўку амаль утрая. Паводле звестак назіральнікаў, за ўвесь час прагаласаваў 101 чалавек, аднак па пратаколах камісіі — 237. На ўчастку № 6 выбарчай акругі № 13 у Лунінцы (Брэсцкая вобласць) назіральнікі зафіксавалі выдачу 34 бюлетэняў, а па пратаколе камісіі было выдадзена 57 бюлетэняў.
Факты прымусу да галасавання зафіксавалі таксама назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Паводле іх звестак, на 22% участкаў, за якімі яны назіраюць, быў прымус да галасавання. Адзначаецца і завышэнне яўкі выбаршчыкаў. «
Паводле звестак участковых камісій на ўчастках, дзе вядзецца назіранне, прагаласавала 18.249 чалавек. Паводле звестак назіральнікаў — 16.059 чалавек», —адзначыў каардынатар кампаніі Валянцін Стэфановіч.
Тую ж тэндэнцыю адзначае і кампанія партыйнага назірання «За справядлівыя выбары». «Напрыклад, у
Акрамя таго, адзначыў ён, улада пачала маніпуляцыі са спісамі выбаршчыкаў. «На выбарчых акругах папярэдне, да пачатку датэрміновага галасавання, называлася агульная колькасць выбаршчыкаў. У пратаколах камісій, якія вывешваюцца пасля кожнага дня датэрміновага галасавання, таксама ёсць графа „колькасць выбаршчыкаў“. Мы палічылі і ўбачылі, што
камісіі заніжаюць колькасць выбаршчыкаў, зарэгістраваных для галасавання.У сярэднім па краіне колькасць выбаршчыкаў паменшылася на 65 тысяч чалавек — на цэлую выбарчую акругу», — сказаў Карняенка.
Каментары