У Мінску на выбарчай акрузе № 110 на ўчастках № № 696 і 697 выбаршчыкам, якія прагаласавалі датэрмінова, выдаюць квіток, які можна атаварыць на месцы і атрымаць за гэта бутэльку піва, джын-тоніка ці мінеральнай вады.

Пра гэта паведаміў назіральнік ад БХД Яўген Батура. Паводле яго словаў, у чарзе па алкаголь штораз узнікалі сваркі сярод тых, хто хацеў атрымаць за дарма бутэльку.

Участкі знаходзяцца ў сярэдняй школе № 108 па вуліцы Уральская, 15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?