22.09.2012 / 17:54

Дажынкі. Менск, 1942 — фота 40

Першы раз «Дажынкі» адзначылі ў Менску 70 гадоў таму, за часамі нямецкай акупацыі.

Гітлерская Нямеччына, як і ўсе таталітарныя рэжымы, з цынічнай павагай ставілася да святаў, што славілі Культ працы. Увесну, 1 мая, адзначаўся Дзень Працы. Увосень — «Дажынкі». А на варотах лагера смерці пісалі: «Праца вызваляе».

Праўда, у 1941 г. акупацыйная адміністрацыя толькі ўсталёўвалася. Франтавое камандаванне перадало ўладу цывільнаму кіраўніцтву на чале з Кубэ 1 верасня, але цывільнае кіраўніцтва пераняло ўсю дзейнасць толькі да канца восені 1941 г.

Таму першыя Дажынкі пад немцамі былі адзначаныя 1942 г., г. зн. роўна 70 гадоў таму.

4 кастрычніка 1942 г. у Менску па вуліцах было наладжанае шэсце моладзі ў нацыянальных строях са спевамі і музыкай.

Побач, у гета, дзеці пухлі ад голаду.

nn.by

0
Глыбоцкі Воўк / Адказаць
22.09.2012 / 18:25
А ў Глыбокім Дажынкі адзначылі з размахам у 1934 годзе: http://westki.info/artykuly/12092/minulaie-u-fotazdymkach-dazynki-1934-u-hlybokim
0
Канцавы перакон / Адказаць
22.09.2012 / 18:33
Ну ўсё, пераканалі, гэта - канчатковы доказ, што Дажынкі - наша сапраўднае нацыянальнае сьвята! :)
0
Alejandro / Адказаць
22.09.2012 / 18:35
Дык вось адкуль тая любоў да дажынак! Ня ўсё пры Гітлеру было дрэнна.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру