Пахаванне актывісткі апазіцыі, каардынатара кампаніі «Наш дом» Крысціны Шацікавай пройдзе 23 верасня ў другой палове дня ў вёсцы Дубінка Магілёўскага раёна.
«Яна ўжо знаходзіцца ў Дубінцы і будзе пахаваная на дубінскіх могілках», — расказаў бацька Крысціны Валерый Шацікаў. Ён патлумачыў, што яны родам з гэтай вёскі.
Бацькі памерлай актывісткі маюць намер аформіць апякунства над сваімі ўнукамі —аб гэтым паведаміла яе маці Святлана Шацікава. «Дзеці вельмі самастойныя, вельмі добрыя, вучацца добра, і паводзіны добрыя, і спартсмены, і людзі добрыя. Яны не прападуць, а мы апекунамі хочам быць. Нам сказалі, што мы зможам імі стаць. Нікуды дзяцей я не аддам ніколі», — расказала маці Крысціны.14-гадовым Ягорам і16-гадовым Мікітам,
Яна паведаміла, што
з бацькам дзяцей, сваім былым мужам, Крысціна развялася ў 2001 годзе, а з 2004 года ён спыніў плаціць аліменты.
Паводле слоў Святланы Шацікавай, аднадумцы Крысціны аказваюць вялікую дапамогу ў арганізацыі пахавання. «Яны мне вельмі дапамагаюць — завезлі, прывезлі. Падтрымка ідзе», — сказала жанчына.
У той жа час яна адзначыла, што пры жыцці дачкі яе палітычная актыўнасць асуджалася аднавяскоўцамі. «Тое, чым яна займалася, асуджалі ў вёсцы. Самі ведаеце, менталітэт. Хацелася б, каб былі на пахаванні і памінках яе сябры, а тут як назло ўсе тэлефануюць, кажуць «мы не можам, мы на гэтых выбарах, сядзім, пішам», — кажа маці памерлай актывісткі.
Нежаданне перанесці пахаванне на панядзелак, 24 верасня, яна растлумачыла рэлігійнымі матывамі.
Крысціна Шацікава памерла 21 верасня ў магілёўскім хоспісе на