Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына чакае, што ў першым туры парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца ў нядзелю, будзе абрана 90% дэпутатаў.«Я думаю, што парламент не менш чым на 90% будзе сфармаваны ўжо ў першым туры», — сказала Ярмошына ў інтэрв’ю РІА «Навіны». Нагадаем, што 90% парламента — 99 дэпутатаў.
Ярмошына зрабіла прагноз і наконт яўкі выбарцаў.
«Я думаю, у любым выпадку, яўка па краіне будзе не менш за 70%. Ну, можа быць, у Мінску крыху больш за 50%.Але, у любым выпадку, усюды выбары адбудуцца», — сказала яна.
Нагадаем, што ў СМІ апублікаваны дзясяткі сведчанняў аб прымусе да галасавання студэнтаў, вайскоўцаў, рабочых, выхавацеляў. Прычым іх змушалі галасаваць датэрмінова — што дае падставы падазраваць фальсіфікацыі як з яўкай, так і з бюлетэнямі.
0
0
0
0
0
0