У датэрміновым галасаванні па выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў пятага склікання прынялі ўдзел 25,9% выбаршчыкаў, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

За пяць дзён — з 18 па 22 верасня — датэрмінова выбарчыя ўчасткі ў Брэсцкай вобласці наведала 25,8%, у Віцебскай — 28,3%, Гомельскай — 26,6%, Гродзенскай — 25,9%, Мінскай — 24,6%, Магілёўскай — 27,5% і Мінску — 24,1%.

Нагадаем, што за першы дзень датэрмінова прагаласавала 3% выбаршчыкаў, за два дні — 7,2%, за тры — 12,5%, за чатыры — 19,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?