Юнацкая зборная Беларусі па хакеі налета зноў будзе гуляць у элітным дывізіёне чэмпіянату сьвету. На гэтым тыдні каманда Андрэя Гусава ў славенскім Марыборы заняла першае месца ў адной з груп другога дывізіёну. Беларусы па чарзе перайгралі італьянцаў, французаў, аўстрыйцаў і казахаў. У апошнім матчы беларусам можна было нават згуляць унічыю са славенцамі. Нашы хакеісты перавыканалі гэтую задачу — перамога 7:4.

Нацыянальная зборная па хакеі цяпер рыхтуецца да сусьветнага першынства ў Маскве, які пачнецца напрыканцы красавіка. У рамках падрыхтоўкі беларусы правялі ўжо два таварыскія матчы. У першым яны аказаліся мацней славенцаў 5:2, у другім італьянцаў — 4:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?