Нягледзячы на атрыманне павестак на «выбары» па месцы прапіскі, студэнты ехалі галасаваць датэрмінова ў Мінск.
Пра гэта ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміла вядомая журналістка Таццяна Снітко.
«Звычайна гадамі даводзілася апісваць, як студэнтаў выганялі на дзень „выбараў“ з Мінска, а тут наадварот. Пазаганялі ў Мінск з практык у іншых гарадах, нават з месцаў прапіскі, нават пры атрыманні ў тых месцах павестак на „выбары“.
Уявіце, студэнты, як быдла, пакорліва з’ехалі з правінцый у Мінск, каб кінуць свае паперкі ў скрыні датэрмінова», — напісала журналістка.

Нагадаем, пад пагрозай адлічэння або высялення з інтэрнатаў студэнтаў заганялі на датэрміновае галасаванне па ўсёй Беларусі. Пацверджання прымусу да галасавання студэнты перадавалі праваабаронцам і назіральнікам.

У датэрміновым галасаванні, якое праходзіла з 18 па 22 верасня, прыняло ўдзел 25,9% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?