Хрысціну Шацікаву пахавалі на могілках у вёсцы Дубінка Магілёўскага раёна. Уся сям’я Шацікавых родам з гэтай вёскі.
Развітацца з Крысцінай Шацікавай прыйшлі і прыехалі каля сотні чалавек — аднавяскоўцы яе бацькоў, паплечнікі актывісткі, яе знаёмыя, сябры, сваякі. Многія з іх прыбылі з розных гарадоў Беларусі — Віцебска, Мінска. Былі таксама сябры нябожчыцы з Масквы.
«Мы бачым, як паважалі Крысціну. Яе ведалі не толькі ў Беларусі, яе ведалі за межамі Беларусі, як моцную, баявую асобу.Яе нам будзе не хапаць і заўтра, і заўсёды. Мы будзем яе памятаць і будзем рабіць тое, што не паспела зрабіць яна», — заявіў на цырымоніі развітання
Крысціна была бескарыслівым спагадлівым чалавекам, яна падтрымлівала палітычных зняволеных, іх сваякоў, сказаў праваабаронца з Масквы Мікалай Збарашэнка. «Тут з намі нябачна прысутнічаюць нашы агульныя з Крысцінай сябры з Масквы,
Пасля таго, як у 2006 годзе быў зроблены фільм пра Крысціну Шацікаву «Рыжая», яна стала часткай нашага жыцця, зазначыла сцэнарыст фільма Марыя Бяршадская з Мінска.«Мы працягвалі сустракацца потым, і заўсёды ў Крысціны было вельмі шмат святла. Напэўна, не выпадкова яе любімым колерам быў аранжавы, таму што гэта колер сонца, і гэта сонца было ў ёй заўсёды», — сказала Бяршадская.
«Хвароба гэта таксама такая праверка, таму што можна быць вельмі мужным, калі ўсё добра, а калі нешта адбываецца, гэта часта, на жаль, некуды знікае. А ў Крысціне гэта засталося», — заявіла яна.
Душой кожнай каманды назваў Крысціну Шацікаву магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель. «Усіх тармасіла, прымушала рухацца, працаваць. Яе нам будзе вельмі не хапаць», — зазначыў ён.
Перад пахаваннем на труну актывісткі была пакладзена шырокаябел-чырвона-белая стужка. Прысутныя выканалі гімн «Магутны Божа».
Нагадаем, Крысціна Шацікава памерла ад раку 21 верасня ў магілёўскім хоспісе на