На выбарах у Беларусі немагчымае выкарыстанне «выбарчых каруселяў», заявіла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанні журналістаў 23 верасня напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яе слоў, гэта немагчыма, бо ў Беларусі дзейнічае мажарытарная выбарчая сістэма, а таму «ў кожнай акрузе галасуюць
Ярмошына лічыць, што заявы пра «выбарчыя каруселі» ў Беларусі могуць быць звязаныя «з правакацыямі».«Гэта ні больш ні менш як прыдумкі. Іх бяруць з замежных крыніцаў, дзеля прыгожых словаў», — зазначыла яна.
Нагадаем, падчас датэрміновага галасавання незалежныя назіральнікі зазначалі, што адных і тых жа людзей хтосьці арганізавана вазіў на розныя ўчасткі, дзе яны і галасавалі.