Валавы ўнутраны прадукт у Беларусі ў студзені-сакавіку 2007 года ўзрос на 8,4% да ўзроўню аналагічнага леташняга перыяду. Пра гэта паведамілі БелаПАН у Міністэрстве статыстыкі і аналізу. Прагнозам на 2007 год прадугледжаны рост ВУП на 8-9%.

За тры месяцы гэтага года аб'ём прамысловай вытворчасці ўзрос на 5,9% (гадавы прагноз - 7,5-8,5%). Выпуск спажывецкіх тавараў за студзень-сакавік павялічыўся на 2,9% (гадавы прагноз - 8,5-9,5%). Пры гэтым вытворчасць харчовых тавараў знізілася на 5,1% (прагноз росту на год - 9-10%). Выпуск нехарчовых тавараў павялічыўся на 9,8% (прагноз - 8-9%).

Паводле звестак Мінстата, па выніках студзеня-лютага 2007 года забяспечана зніжэнне энергаёмістасці на 18,6% пры запланаваным на год зніжэнні на 6-7%. Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі прамысловасці за два першыя месяцы года склаў 11,8% пры прагнозе на год 14,5%. Прадукцыйнасць працы ў студзені-лютым узрасла на 8,1% (прагноз на год - 7,0-8,6%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?