24.09.2012 / 13:28

Незалежныя назіральнікі: Мінімум на шасці ўчастках выбары не адбыліся 3

У дзень галасавання праваабаронцы зафіксавалі яўку на 18,8% меншую, за афіцыйна абвешчаную.

Кампанія «Правабааронцы за свабодныя выбары» падвяла вынікі назірання на прэс-канферэнцыі 24 верасня. Імі былі выстаўленыя 95 доўгатэрміновых (106 акругаў) і 295 кароткатэрміновых (150 участкаў) назіральнікаў на выбарчых участках. І на падставе іх справаздач рабіліся высновы. Як паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, яны зафіксавалі разыходжанне ў сваіх і афіцыйных лічбах выбаршчыкаў, што прыйшлі галасаваць. На датэрміновым галасаванні назіральнікі зафіксавалі па сваіх участках на 10,4% меншую яўку.

У асноўны дзень галасавання, 23 верасня, разыходжанне ў гэтых лічбах склала 18,8%.

Гэта лічбы з тых участкаў, на якіх прысутнічалі назіральнікі кампаніі.

Мінімум на 6 выбарчых участках выбары не адбыліся — яўка склала менш за 50 працэнтаў.

Такую інфармацыю назіральнікі атрымалі з афіцыйных пратаколаў. Правабаронца Алег Гулак не ўпэўнены, што ў выніку тыя пратаколы былі прынятыя да ведама.

Гулак заявіў, што па-ранейшаму адсутнічае празрыстасць падліку галасоў. А гэта не дае ўпэўненасці, што агучаныя ЦВК лічбы грунтуюцца на галасах выбаршчыкаў.

Кастусь Матушыч

0
аноним / Адказаць
24.09.2012 / 13:51
Не верьте глазам своим... верьте протоколам
0
назіральнік / Адказаць
24.09.2012 / 15:39
"Выбары" не адбыліся як мінімум на 101-й акрузе: http://watch.pyx.by/
0
Вольга / Адказаць
25.09.2012 / 20:40
Чаму на шасцi? Я назiрала на 115 (94 Свiслачская акруга) - 643 чал з 1994 па спiсу, то бок 32,25%!!!!! побач 116 ды 117 - у назiральнiкау прыблiзна тыя ж лiчбы!!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру