Лось, Браслаўскі раён, ліпень 2012 г.

Лось, Браслаўскі раён, ліпень 2012 г.

Збор сродкаў ініцыявалі сябры таварыства «Зялёнае сеціва». Яны перакананыя, што гандляваць ліцэнзіямі на забойства неэтычна і бязлітасна.
На сайце Change.org ідзе збор подпісаў пад анлайн-петыцыяй з патрабаваннем адмяніць аўкцыён. Але, не вельмі спадзяючыся на яго, эколагі адкрылі дабрачынны рахунак у «Беларусбанку».
Пачатковы кошт ліцэнзіі на забойства лася ― 6 мільёнаў рублёў. Па словах актывіста «Зялёнага сеціва» Канстанціна Чыкалава, грошы не згубяцца, нават калі эколагі прайграюць аўкцыён:

«Мы думаем, што кошты на гэтым аўкцыёне не будуць завоблачныя. Людзям, якія займаюцца паляваннем, прасцей набыць ліцэнзію ў якой-небудзь гаспадарцы, чым выкладаць грошы на таргах. А арганізатары аўкцыёна, я спадзяюся, разлічваюць, хутчэй, на прыцягненне ўвагі. На жаль, у нас засталося вельмі мала дзён на сбор сродкаў. Сабраць мы мяркуем каля 10 мільёнаў. У выпадку, калі мы прайграем аўкцыён, ці калі яго адменяць, на што мы вельмі спадзяемся, грошы пойдуць прытулкам ці на падкорм жывёлаў у зімовы перыяд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?