Сярэдні заробак у Мінску ў жніўні гэтага года дасягнуў 5 млн. 92,9 тыс. рублёў, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

На другой пазіцыі сярод рэгіёнаў па ўзроўні сярэдняй заработнай платы ў жніўні — Мінская вобласць (Вr4 млн. 246,4 тыс.), на трэцяй — Гомельская вобласць (Вr3 млн. 864,4 тыс.). Жнівеньскі сярэдні заробак у Магілёўскай вобласці складаў Br3 млн. 786,2 тыс., у Віцебскай — Br3 млн. 723,1 тыс., у Гродзенскай — Br3 млн. 719,8 тыс., у Брэсцкай вобласці — Вr3 млн. 564,6 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?