Мінскае «Дынама» прайграла чацверты запар матч у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
24 верасня ў Новакузнецку «Дынама» саступіла «Металургу» з лікам 4:5 (1:3, 2:1, 1:1).
Апошні матч у гасцях гэтай выязной серыі «Дынама» правядзе 26 верасня супраць «Амура» Хабараўск.