«Назіральнікі ад АБСЕ ў цэлым прызналі выбары сумленнымі і празрыстымі», — паведаміў тэлеканал «Еўраньюс» у сваім рэпартажы, які круціцца ў эфіры цэлы панядзелак і стаіць сярод найгалоўных матэрыялаў на сайце тэлеканала.

Між тым на сваёй прэс-канферэнцыі ў панядзелак кіраўнікі місіі АБСЕ акрэслена назвалі выбары ў Беларусі несвабоднымі і неканкурэнтнымі. «Выбары ў Беларусі не былі бесстароннімі, — заявіў Матэа Мекачы. — Выбары не былі канкурэнтнымі ад самага пачатку» «Беларусь стала сведкам духу канкурэнцыі ў футболе і хакеі, але не было духу канкурэнцыі на палітычнай арэне. У Беларусі я пабачыў Мірскі замак, але не пабачыў, што выбары прайшлі адпаведна стандартамі АБСЭ», — дадаў ягоны калега Антоніа Мілашоскі.

Дык што гэта было на канале «Еўраньюс»? Дзікі непрафесіяналізм рэпарцёраў, якія абмежаваліся кантактам з кімсьці з прыкормленых назіральнікаў, або чыясьці выключная ангажаванасць?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?