За мінулую пятніцу і выходныя дні на дарогах Беларусі зарэгістравана 973 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай, паведамляе прэс-служба МУС. Здзейснена 52 ДТЗ, у якіх 11 чалавек загінулі, 53 атрымалі раненні (з іх 4 дзяцей).

Выяўлена больш як 14 000 парушэнняў ПДР. За кіраванне аўто ў стане алкагольнага ап'янення затрыманы 491 кіроўца. Выяўлены 3671 факт перавышэння усталяваных хуткасных рэжымаў руху. 1540 пешаходаў прыцягнуты да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, з іх 939 за адсутнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?