Генерал-маёр Уладзімір Баштаненка вызвалены ад пасады намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 верасня.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Баштаненка звольнены з ваеннай службы ў адстаўку на падставе падпункта 217.2 пункта 217 палажэння аб парадку праходжання ваеннай службы з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?