Гаворка ідзе пра супрацоўніцу часопіса «Корреспондент» Ксенію Карпенка, якая збірала матэрыял для артыкула аб матэрыяльным жыцці царквы.У панядзелак настаяцель
Кіева-Пячэрскай Лаўры (Украіна), мітрапаліт Вышгарадскі і Чарнобыльскі Павел накінуўся на журналістку, якая спрабавала ўзяць у яго інтэрв’ю, і адняў у яе тэлефон.
Па словах Карпенкі, яна спытала, «чаму бацюшкі ездзяць на такіх шыкоўных аўто»?.«Проста хацела даведацца яго меркаванне. Ён пачаў гаварыць і кажа: „Можаце гэта запісваць, я нічога не баюся“.
А потым раптам стаў выкручваць мне рукі і забраў мой тэлефон, на які запісвала каментар», — распавяла журналістка.
«Спачатку сказаў, што ўсе мы вельмі грэшныя. Я так і не зразумела, журналісты або дзяўчаты, бо далей крычаў пра аборты, распусту, яшчэ нешта», — дадала Карпенка. Пасля нападу ўладыкі яна ўзяла тэлефон у свайго фатографа і патэлефанавала ў рэдакцыю. Пра далейшы лёс мабільніка журналісткі не паведамляецца.
Настаяцель Павел не раз станавіўся героем рэзанансных сюжэтаў украінскіх СМІ.Так, раней паведамлялася, што ён, будучы таксама мітрапалітам Вышгарадскім і Чарнобыльскім Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, пабудаваў сабе раскошны загарадны асабняк. У час апошняга Памеснага сабора Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата адбылася няўдалая спроба перавароту, сутнасць якой заключалася ў зняцці мітрапаліта Уладзіміра прамаскоўскімі сіламі і ўзвядзенні на трон спачатку епіскапа Данецкага і Марыупальскага Іларыёна, а потым настаяцеля Лаўры Паўла. Акрамя таго, пасля выбараў прэзідэнта РФ у сакавіку гэтага года ён заявіў, што яго царква моліцца і будзе заўсёды маліцца за Уладзіміра Пуціна, які стаў кіраўніком расійскай дзяржавы.